У бабруйскую калонію з Баранавічаў поштай даслалі наркотыкі
У баранавіцкую міліцыю з бабруйскай калоніі паступіла паведамленне, што пры праверцы бандэролі, прызначанай аднаму з зняволеных, кантралёры выявілі марыхуану і амфетамін. Як паведамляе "Intex-press", наркотыкі былі схаваныя сярод іншых рэчаў. Па зваротным штампе высветлілася, што бандэроль была адпраўленая з Баранавічаў.
Міліцыянты кажуць, што на бандэролі былі ўказаныя выдуманае імя і адрас адпраўніка. Таму знайсці яго пакуль не ўдалося.
Міліцыянты кажуць, што на бандэролі былі ўказаныя выдуманае імя і адрас адпраўніка. Таму знайсці яго пакуль не ўдалося.