У Балгарыі на вайсковым заводзе адбыліся выбухі: загінулі 15 чалавек
У пасёлку Горні Ло на заводзе па вырабе выбуховых рэчываў прагучала некалькі магутных выбухаў.
Як інфармуе Euronews, у момант трагедыі на заводзе абясшкоджвалі міны з Грэцыі. Улады паведамляюць пра 15 загінулых супрацоўнікаў.
Балгарскія праваахоўнікі кажуць, што завод літаральна згарэў. Не засталося ніводнаго будынка. Паліцыя перакрыла месца здарэння. Ніякіх прыкметаў жывых людзей на месцы трагедыі выявіць не ўдалося.
Раненні атрымалі тры работнікі завода, якія ў момант выбуху знаходзіліся каля брамы завода. Усе яны адпраўленыя ў лякарню.
Дарэчы, гэта ўжо не першае здарэнне на заводзе: у 2007 і 2010 гадах тут пры выбухах загінулі 6 чалавек.
Фота — euronews.com