У бальніцы хуткай меддапамогі два тыдні не працавалі ўсе камп'ютарныя тамографы

У бальніцы хуткай меддапамогі два тыдні не працавалі ўсе камп'ютарныя тамографы

У студзені з мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пацыентаў вазілі на камп’ютарную тамаграфію ў іншыя месцы. Жыццёва неабходныя апараты (іх у клініцы два) не працавалі. І гэта пры тым, што літаральна тры месяцы таму старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч хваліўся, што для лякарні закупілі новы камп’ютарны тамограф. А ў 2013-м годзе Камітэт называў яшчэ адзін апарат КТ з той жа бальніцы “суперсучасным”.

Калі чалавек ударыўся галавой і ўнутры яе ўтварылася гематома, то менавіта пры дапамозе КТ праблема хутка выяўляецца. Праігнаруеш камп’ютарную тамаграфію, праглядзіш траўму, і праз некалькі гадзін здавалася б здаровы чалавек можа памерці.

Гібель веласіпедысткі: замест пералому чэрапа ўрачы "выявілі" лёгкія траўмы 

“У Бальніцы хуткай меддапамогі мне не змаглі зрабіць КТ, сказалі, што зламаны тамограф. Такіх, як я, было нямала. За шэсць дзён, пакуль я там ляжала, апарат так і не адрамантавалі. Казалі, што згарэлі нейкія трубкі, паведамлялі шмат тэхнічнай інфармацыі, ад якой мне лепш не рабілася”, — узгадвае Кацярына, нядаўняя пацыентка нейрахірургічнага аддзялення бальніцы.

У бальніцы хуткай меддапамогі два тыдні не працавалі ўсе камп'ютарныя тамографы

Калі спыталася ў аднаго з урачоў, што са мной, ён загадаў, каб прыбрала з падваконня сумкі. Праз нейкі час я не стрымалася і запатрабавала, каб мяне агледзеў іншы ўрач. Яго пайшлі клікаць, але аказалася, што спецыяліста адправілі на прыборку снегу. У выніку мяне ўсё ж агледзелі і адправілі на КТ у іншую лякарню.

Пацыентка бальніцы хуткай дапамогі

Дзяўчына паслізнулася і траўмавала галаву яшчэ 12 студзеня. На наступны дзень яе пачало ванітаваць, таму пайшла ў сваю паліклініку. Урач запатрабаваў, каб яе неадкладна везлі ў бальніцу: зрабіць КТ і быць пад наглядам прафесіяналаў.

“Але ў бальніцы да мяне паставіліся не так, як у паліклініцы. На камп’ютарную тамаграфію мяне адвезлі ў іншую лякарню, з боем на пяты дзень, пасля скандалу, — працягвае Кацярына. — Лепш мне ўсё не рабілася. Калі спыталася ў аднаго з урачоў, што са мной, ён загадаў, каб прыбрала з падваконня сумкі. Праз нейкі час я не стрымалася і запатрабавала, каб мяне агледзеў іншы ўрач. Яго пайшлі клікаць, але аказалася, што спецыяліста адправілі на прыборку снегу. У выніку мяне агледзелі і адправілі на КТ у іншую лякарню. Была нядзеля, мяне і некалькіх іншых пацыентаў пасадзілі на старэнькую машыну хуткай і павезлі ў дыягнастычны цэнтр на Сямашкі. Адметна, што нас суправаджала санітарка, якая мые падлогу і не мае медыцынскай адукацыі. Па прыездзе высветлілася, што ў дыягнастычным цэнтры на Сямашкі па нядзелях кабінет з КТ увогуле не працуе! Нас павезлі назад. Толькі на наступны дзень нас ужо нармальна даставілі на дыягностыку, ужо ў суправаджэнні кваліфікаванай медсястры. На гэты раз усё зрабілі добра”.

Ад аднаго з медработнікаў Кацярына пачула інфармацыю, што для бальніцы з-за паломкі апарату дорага вазіць усіх пацыентаў на КТ у іншыя лячэбныя ўстановы, і на даследаванне адпраўляюць толькі самых цяжкіх.

Як доўга ў бальніцы хуткай дапамогі не працавалі камп’ютарныя тамографы?

Каб даведацца пра гэта, набіраем 27 студзеня нумар платных паслуг бальніцы, спрабуем запісацца на КТ.

“Камп’ютарны тамограф у нас ужо тры тыдні на рамонце”, — аператар тлумачыць, чаму бальніца пакуль не можа аказаць такую платную паслугу.

Аднак галоўны ўрач Андрэй Барысаў паведамляе Еўрарадыё, што з чацвярга 28 студзеня прынамсі адзін апарат КТ у бальніцы паўнавартасна працуе.

У бальніцы хуткай меддапамогі два тыдні не працавалі ўсе камп'ютарныя тамографы

“На жаль, перыядычна любое абсталяванне ламаецца. Адміністрацыя бальніцы і Камітэт аховы здароўя Мінгарвыканкама прыклалі ўсе магчымыя намаганні ў самыя кароткія тэрміны. З сённяшняга дня праблема вырашаная”, — канстатуе Барысаў.

У Мінздароўя тлумачыць, што на адным з двух апаратаў выпрацавала рэсурс так званая рэнтгенаўская трубка.

“Гэта дарагая запчастка, якая замаўляецца непасрэдна пад кожны камп’ютарны тамограф і не можа быць закупленая загадзя. Таму што пасля вытворчасці ў самыя кароткія тэрміны трубку неабходна ўсталяваць непасрэдна ў апарат. Гэта займае пэўны час”, — распавядае тэхнічныя асаблівасці прэс-сакратар Мінздароўя Вольга Шульпіна.

Еўрарадыё: Тры месяцы таму ў БХМД паставілі яшчэ адзін апарат КТ. Чаму ў такім разе людзей вазілі на дыягностыку ў іншыя бальніцы?

Вольга Шульпіна: Адна справа паставілі, іншая — увялі ў эксплуатацыю. Вы ж таксама не блытайце паняцці. Любы апарат, тым больш такі складаны, трэба наладзіць.

Медыка з БХМД, які ў 2014-м не зрабіў дзяўчыне КТ і тая памерла, не пакаралі

Праблема з камп’ютарнымі тамаграфіямі востра абмяркоўвалася ў 2014-м годзе.

У бальніцы хуткай меддапамогі два тыдні не працавалі ўсе камп'ютарныя тамографы

24-гадовая Наталля Сак упала з веласіпеда і стукнулася галавой аб асфальт. Яе павезлі ў мінскую Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Маладому ўрачу падалося, што пацыентка атрымала лёгкія траўмы, на КТ ён яе не адправіў. А раніцай дзяўчына памерла з-за гематомы ў галаве.

Мінздароўя правярала сваю ж бальніцу, і парушэнняў у дзеяннях падначаленых не выявіла. Следчы камітэт таксама не распачаў на медыкаў крымінальную справу. Здавалася, што пасля таго выпадку будуць зробленыя належныя высновы.

Але, як бачна, можа здарыцца сітуацыя, калі нават у аўтарытэтных бальніцах камп’ютарныя тамографы падоўгу не працуюць, а пацыенты чакаюць КТ днямі.

Фота bsmp.by і з сямейнага архіву Наталлі Сак.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі