У Баранавічах 18 сем'ям адмовілі ў прыватызацыі жытла
Асноўнай прычынай стала незаконнае самавольнае перапланаванне дзяржаўных кватэр наймальнікамі.
Толькі ў адным выпадку наймальнікам адмовілі ў прыватызацыі з той прычыны, што кватэра апынулася службовай, піша "Іntex-press".
Ад пачатку 2013 года гараджане падалі больш за 1500 заяваў на прыватызацыю жытла. Гэта амаль у 6 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пры гэтым дзве траціны заяваў былі пададзеныя ў апошнія два месяцы. Гэта выклікана запланаваным пераводам непрыватызаваных кватэраў у разрад арэндных.
На цяперашні час у Баранавічах прыкладна 6,8 тысячы дзяржаўных кватэраў.
Фота — pro-n.by