У Мінску непрыватызаванымі засталіся 13 тысяч кватэр

У Мінску непрыватызаванымі засталіся 13 тысяч кватэр

У Мінску не прыватызаваныя каля 13 тысяч кватэр. Такія лічбы агучыў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Аўраменка на аператыўнай нарадзе па выніках прыватызацыі.

“Паводле папярэдняй інфармацыі, колькасць непрыватызаваных кватэр без уліку тых, па якіх працягваецца праца з пададзенымі ва ўстаноўлены тэрмін заявамі, і тых, дзе грамадзяне-ўладальнікі не дайшлі да натарыуса, складае каля 13 тысяч", — кажа начальнік упраўлення.

Па яго словах, сярод прычынаў неперевода жылля ў катэгорыю прыватнай уласнасці — у некаторых сем'ях не дасягнулі згоды, некаторыя пажылыя не бачаць сэнсу плаціць за прыватызацыю і гатовыя жыць у арэндным жыллі.

У чэрвені ў Мінску ад грамадзянаў было прынята 4010 заяў на прыватызацыю, усяго з пачатку бягучага года — 8997 такіх заяў. За 2015 год — 7155 заяваў, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, з 1 ліпеня ўсё непрыватызаванае жыллё стала камерцыйным. То бок, апроч платы за камуналку, жыхарам такога жылля давядзецца плаціць яшчэ і за арэнду кватэры.

Беларусы, якія не аформілі пасведчанне аб рэгістрацыі жылля, будуць плаціць

Што танней, прыватызаваць жыллё ці арэндаваць яго ў дзяржавы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі