У Беларусі 360 тысяч непрыватызаваных кватэр

Усяго ў Беларусі каля 4 мільёнаў кватэр, гаворыцца ў сюжэце тэлеканала "Беларусь-1". Непрыватызаванымі застаюцца 360 тысяч кватэр – гэта менш за 9% рынку.

Больш за ўсё непрыватызаваных кватэр у рэгіёнах. У сталіцы ацэначны кошт кватэры танней, чым рынкавы кошт не новай кватэры, у рэгіёнах ацэначны кошт не адрозніваецца ад сталічнага, але на рынку цэны менш, таму прыватызацыя не такая выгадная.

Апошні час павялічылася колькасць скаргаў грамадзян на ацэнку кошту кватэры. Толькі ў Віцебскай вобласці такіх зваротаў стала ўдвая больш. Людзі скардзяцца, што кошт кватэр завышаюць.

Так, у жанчыны ў Віцебскай вобласці памёр муж і з-за змены складу сям'і заяву на прыватызацыю прыйшлося падаваць паўторна. Правялі новую ацэнку і кошт жылля апынуўся даражэй на 62 мільёна. Аказваецца, па законе калі ацэначны кошт вышэй, чым цана на кватэры ў гэтым рэгіёне, можна замовіць рынкавую ацэнку кошту жылля.

Прыватызаваць кватэру ў Беларусі можна да 1 ліпеня 2016 году. Пасля гэтай даты ўсе непрыватызаваныя кватэры пяройдуць дзяржаве і стануць арэнднымі.

Фота: citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі