У Баранавічах сканала яшчэ адна пацярпелая ад выбуху на камбінаце

Павялічылася колькасць загінулых працаўнікоў Баранавіцкага камбіната харчовых прадуктаў, пацярпелых падчас выбуху ў цэху разлівання вінаў і настоек.
У лякарні ад шматлікіх апёкаў сканала другая жанчына, паведамляе “Інтэрфакс”.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, трагедыя адбылася раніцай 24 кастрычніка. У выніку выбуху балона з газам МАФ, які выкарыстоўваецца пры зварачных работах, цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 6 чалавек.

У шпіталь патрапілі трое, сярод іх дзве загінулыя жанчыны. Прычынай выбуху стала тое, што пры выкананні зварачных работ у балон з МАФам з іншага балона праз гарэлку патрапіў кісларод, які таксама выкарыстоўваецца пры зварцы. Атрымалася выбуховая сумесь. Калі зваршчык запаліў гарэлку — прагрымеў выбух.

Па факце парушэння правілаў аховы працы, што пацягнула смерць чалавека, распачата крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі