У Баранавічах юнак пабіў аўто, якое аказалася машынай участковага

18-гадовы жахар Баранавічаў выпіў перад дыскатэкай “паўтарачку” піва і, жадаючы пакрасавацца перад сябрамі, даў два выспяткі адзінока прыпаркаванаму “Пежо”. Машына аказалася аўтамабілем участковага.  У выніку суд асудзіў юнака на 60 гадзін грамадскіх працаў, а таксама на выплату 1,5 млн рублёў на рэмонт машыны. Грошай у маладзёна няма, плаціць будуць ягоныя бацькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі