У Баранавічах зрабілі handmade-паштоўку для Лукашэнкі (фота)
Адмысловую паштоўку ў падарунак беларускаму кіраўніку стварыла майстрыха Вольга з Баранавічаў.
Фатаздымак паштоўкі выявіла газета "Intex-press" у сацыяльных сетках. Як вынікае з выгляду паштоўкі, рабілі яе да юбілею Аляксандра Лукашэнкі.
На тытульным лісце паштоўкі паказаны помнік на плошчы Перамогі ў аздабленні рамонкаў і валошак і надпіс: "З юбілеем, Аляксандр Рыгоравіч!". На развароце можна пабачыць чорна-белую фатаграфію дома ў вёсцы Александрыя, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка.
Паштоўка ўкладзеная ў падарункавую скрынку з выявай каласкоў і валошак. Замест віншавальнага тэксту ў паштоўцы напісаная цытата з Бібліі.
Майстрыха адмовілася ад усялякіх каментароў і не паведаміла, хто замовіў ёй гэты падарунак. Невядома таксама, ці дайшла паштоўка да адрасата. Вольга займаецца вырабам паштовак трэці год. У інтэрнэт-краме на "Кірмашы майстроў" яе паштоўкі каштуюць каля 45 тысяч рублёў.
Фота — intex-press.by