У Баранавічах хлопец усю ноч пагражаў скочыць з вышкі ЛЭП, а потым злез і ўцёк

У Баранавічах хлопец забраўся на ЛЭП / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Баранавічах хлопец забраўся на ЛЭП / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

У ноч на 15 сакавіка ў Баранавічах малады чалавек залез высока на апору ЛЭП і пагражаў адтуль скочыць, піша "Наш край" са спасылкай на мясцовых ратавальнікаў.

На месца здарэння прыехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі і хуткай. Яны паспрабавалі спусціць хлопца ўніз, але той забраўся яшчэ вышэй.

Малады чалавек правёў на вышцы ўсю ноч, то пагражаючы кінуцца на зямлю, то просячы спецслужбы з'ехаць, бо збіраецца ён спускацца.

Каля 6:30 раніцы ён усё ж такі злез з ЛЭП і адразу ж кінуўся наўцёк. Яго дагналі ратавальнікі і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі