У Баранавічах у аварыю трапіў аўтобус, які вёз людзей у санаторый
На месцы аварыі / nashkraj.by
Раніцай 14 красавіка ў Баранавічах на Савецкім праспекце ў аварыю трапіў аўтобус, які вёз людзей у санаторый. Як піша "Наш край", жанчына на Volkswagen Golf разварочвалася на скрыжаванні і не прапусціла аўтобус. Пасля сутыкнення ён выехаў з праезнай часткі на агароджу і знёс чатыры пралёты.
На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Але іх паездка ў санаторый зацягнулася і атрымалася экстрэмальнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.