У Баранавіцкім раёне смяротнасць вырасла на 22%

У Баранавіцкім раёне смяротнасць вырасла на 22%

У Баранавіцкім раёне смяротнасць вырасла на 22%. У 2020 годзе памерлі 3378 чалавек. Гэта на 731 чалавека больш, чым у 2019-м. Як паведамляе intex-press.by, у Баранавіцкай цэнтральнай паліклініцы кажуць, што 54% памерлых мелі сардэчна-сасудзістыя захворванні, ад старасці памерлі 12,2%, ад няшчасных выпадкаў, траўмаў — 2,8%, ад інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і каранавіруснай інфекцыі — 1,5% (у Баранавічах летась ад каранавіруса памерлі 44 чалавекі), ад захворванняў органаў дыхання — 1,2%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі