У Барысаўскім раёне п’яная жанчына з рэўнасці пабіла вокны ў чужым доме

У Барысаўскім раёне п’яная жанчына з рэўнасці пабіла вокны ў чужым доме

У Барысаўскім раёне п’яная 42-гадовая жанчына здзейсніла хуліганства на глебе рэўнасці: пабіла тратуарнай пліткай вокны ў чужым доме, бо палічыла, што яе 28-гадовы каханак пайшоў туды да іншай пасіі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Неманіца. Пара гасцявала ў аднавяскоўцаў, а калі вярталася дадому, то мужчына і жанчына пасварыліся, таму далей пайшлі паасобку.

У пэўны момант жанчыне падалося, што яе сябар зайшоў у дом, дзе нібыта жыве яго каханка. Гэта раззлавала нецвярозую грамадзянку, і яна пачала кідацца пліткай у вокны і шкляныя дзверы сядзібы. Яе сябар у той час збочыў да чужой дачы, разбіў там шкло і лёг спаць у доме. Раніцай няпрошанага госця знайшоў гаспадар і выклікаў міліцыю.

На раўнівую зламысніцу завялі крымінальную справу за хуліганства. Яна нанесла гаспадару дома шкоду на 10 тысяч рублёў. Дзеянням яе сужыцеля даюць прававую ацэнку: хоць ён і залез у чужы дом, але нічога там не скраў.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі