У Барысаве пабудуюць новы завод па выпуску піяніна і цымбалаў

Беларускі ўрад даручыў пабудаваць у Барысаве завод па выпуску піяніна і цымбалаў. У Мінаблвыканкаме ўпэўненыя, што сродкі на будаўніцтва знойдуцца дзякуючы прыцягненню фундатараў, магчыма, з Кітая. Завод павінен стаць новай вытворчай базай закрытага “Прадпрыемства музычных інструментаў". Пляцоўка пад будучы завод ужо падабраная ў прамысловай зоне Барысава. Плошча новага завода будзе значна меншай за тую, на якой цяпер размяшчаецца непрацуючае прадпрыемства, паколькі скароцяцца асобныя звёны вытворчага цыклу.

У прыватнасці, завод не будзе, як раней, займацца лесапіленнем і вырабам металічных дэталяў піяніна. Гэтую працу возьмуць на сябе іншыя гарадскія прадпрыемствы. А ў новых памяшканнях размесцяцца толькі дрэваапрацоўчы, зборачны і аздобны цэха.

Афіцыйныя асобы паведамляюць, што патрэбнасці беларускага рынку ў піяніна і цымбалах вельмі вялікія. Толькі ўстановам культуры аграгарадкоў цяпер неабходныя больш за 1,5 тысячы піяніна.

“Барысаў электронны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі