У Барысаве злодзей не здолеў знесці скрадзеную ў жанчыны сумку
У Барысаве злодзей увечары напаў на 43-гадовую жанчыну і забраў у яе гаспадарчую сумку. Аднак уцячы далёка не здолеў – сумка аказалася вельмі цяжкай. Можна толькі здзіўляцца, як яе цягнула дахаты жанчына, бо там было 35
кілаграмаў морквы і 15 кілаграмаў буракоў. Пацярпелая не стала даганяць
злодзея, а пайшла ў міліцыю.
Праз паўгадзіны недалёка ад месца здарэння міліцыянты затрымалі 30-гадовага мужчыну, які і аказаўся тым самым злодзеем. Кошт скрадзенага ім ацэнены ў 53 тысячы рублёў, амаль па тысячы на кожны кілаграм вагі гаспадарчай сумкі.
Барысаў электронны