У БДУ вучацца каля 5 тысяч замежных студэнтаў. Хто гэтыя людзі?

Студэнты

Студэнты / unsplash.com

У БДУ ёсць тэндэнцыя павелічэння колькасці замежных навучэнцаў. Пра гэта кажа прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі ВНУ Віктар Кочын.

— Цяпер гэта каля 5 000 студэнтаў. Мы ўвесь час супрацоўнічаем з Кітаем, гэта наш асноўны партнёр у сферы адукацыйных паслуг. Нельга не згадаць Расію, Туркменістан, Таджыкістан. З іншых цікавых краін — Зімбабвэ, М'янма, Турэцкая Рэспубліка.

Са слоў прарэктара, замежнікі могуць атрымацца ў БДУ разнастайныя спецыяльнасці як на факультэтах гуманітарнага, так і натуральна-навуковага профілю. Аднак найбольшай папулярнасцю у іх карыстаецца другая ступень навучання магістратура, дзе абсалютная большасць навучэнцаў з Кітая.

— Але ў любым выпадку ва ўніверсітэце ёсць мяжа па навучанні замежнікаў, тлумачыць Колчын. — Падрыхтоўка вядзецца на дзвюх мовах: для некаторых на рускай, для іншых — на англійскай, і далёка не ўсе выкладчыкі могуць на якасным узроўні выкладаць на англійскай мове.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі