У Беларусь сёлета прыедзе з афіцыйным візітам прэзідэнт Егіпта

Абдэль Фатах аль-Сісі / Reuters
Абдэль Фатах аль-Сісі / Reuters

У 2019 годзе прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах аль-Сісі наведае Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Рачкоў. Паводле слоў дыпламата, візіт будзе гістарычным для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Падрыхтоўка візіту Абдэля Фатаха аль-Сісі ў Беларусь ужо ідзе.

Сяргей Рачкоў распавёў у інтэрв'ю егіпецкаму інфармагенцтву MENA, што тавараабарот Беларусі і Егіпта у 2018 годзе склаў 108 млн долараў. Беларускі экспарт склаў 83 мільёны долараў, у той час як Егіпет паставіў у Беларусь тавараў толькі на 25 мільёнаў долараў.

Беларускі пасол паведаміў, што ў траўні ў Беларусь прыедзе і намеснік міністра ваеннай прамысловасці Егіпта. Ён збіраецца наведаць у Мінску выставу ўзбраенняў MILEX-2019.

Як паведамляла Еўрарадыё, планку ў 100 мільёнаў долараў тавараабароту за апошнія 11 гадоў Беларусь і Егіпет бралі тройчы. Але толькі ў 2015 годзе поспех удалося замацаваць. А ў астатнім... выходзім на новы ўзровень, потым вяртаемся на стары, потым зноў выходзім, потым зноў вяртаемся. Паглядзім, што будзе ў 2019-м і 2020-м пасля "гістарычнага візіту".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі