У Беларусі 215 стратных сельгаспрадпрыемстваў
Сёлета 215 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у нашай краіне працуюць стратна. Гэта на 15% болей, чым у мінулым годзе. Такую інфармацыю агучыў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.
Па яго дадзеных, фінансавыя абавязанні сельгаспрадпрыемстваў у гэтым годзе выраслі на 19%.
Праект бюджэту на 2016 год прадугледжвае зніжэнне фінансавання сельскай гаспадаркі на 1,5% у параўнанні з сёлетнім бюджэтам. Плануецца, што ён складзе 17 трыльёнаў 200 мільярдаў рублёў.
Фота: mozyrmash.by