У Беларусі 531 асоба жыве болей за сто гадоў

У Беларусі 531 асоба жыве болей за сто гадоў

Стогадовую ўзроставую мяжу пераадолеў 531 жыхар Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Болей за стагоддзе пражылі 464 жанчыны, а мужчын-доўгажыхароў у сем разоў меней — 67 чалавек.

Паводле спецыялістаў, на 1 студзеня сёлета ў краіне налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 год і старэйшых, з іх два чалавекі — жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей, якім ужо болей за 115 гадоў.

Лідарам па колькасці доўгажыхароў з’яўляецца Гродзеншчына, дзе на 1 студзеня было 106 асобаў ва ўзросце болей за сто гадоў. На другім месцы — Мінская вобласць (94 чалавекі), на трэцім — горад Мінск (74). У Брэсцкай вобласці жыве 70 доўгажыхароў, у Гомельскай — 69, у Віцебскай — 65, у Магілёўскай — 53.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі