У Беларусі абмяжуюць працягласць працоўнага дня да 12 гадзін
У Беларусі будзе ўведзена абмежаванне працягласці працоўнага дня да 12 гадзін.
Гэта норма прапісана ў праекце закона аб ўнясенні паправак у Працоўны кодэкс. Дэпутаты прынялі яго сёння ў першым чытанні. Працоўны водпуск павялічваецца з 21 да 24 дзён. А вось сацыяльныя і творчыя водпускі рэзка скарачаюцца.
Цяжарным жанчынам і жанчынам, якія знаходзяцца ў водпуску па цяжарнасці і родах ці ў водпуску па доглядзе дзіцяці, гарантуецца працяг тэрміновых працоўных дагавораў. Такія ж гарантыі атрымаюць бацькі, што будуць ў водпуску па доглядзе дзіцяці замест маці.
Паведамляе Першы канал