У Беларусі абвясцілі конкурс эсэ і фатаграфіі “Зялёнае спажыванне”
Некамерцыйная ўстанова “Цэнтр экалагічных рашэнняў” праводзіць у Беларусі экакультурны конкурс эсэ і фатаграфіі “Зялёнае спажыванне”.
Як паведаміў БелаПАН праграмны дырэктар цэнтра Яўген Лабанаў, мэта конкурсу — прыцягнуць грамадскую ўвагу да безадказных спажывецкіх паводзінаў людзей ў дачыненні да навакольнага асяроддзя.
Удзельнікам конкурсу можа стаць любы ахвочы незалежна ад узросту і адукацыі. Работы прымаюцца да 25 сакавіка.