У Беларусі адчынілі выставу з нагоды 100-годдзя Яна Карскага

Стагоддзе з дня нараджэння польскага дыпламата і кур'ера ўладаў польскай падпольнай дзяржавы святкуюць сёлета. Выстава, якая прайшла ў многіх еўрапейскіх краінах даехала і да Беларусі.

"Хоць мы суседзі, але палякі слаба ведаюць гісторыю Беларусі, а беларусы гісторыю Польшчы. І гэта нагода распавесці пра тры кавалкі гісторыі Польшчы, важных з нашага пункту гледжання, а таксама пункту гледжання Другой сусветнай вайны. Для мяне гэта яшчэ магчымасць наладзіць кантакты з беларускімі музеямі. Ян Карскі — гэта чалавек, які не шкадаваў свайго жыцця, заўсёды ішоў да канца. Ён можа быць цікавы для беларусаў, бо тут смеласці і адвагі не зашкодзіць", — кажа дырэктар Музея гісторыі Польшчы Роберт Костра.

Выстава праходзіць у Музеі гісторыі Мінска і працягнецца два тыдні.

Ян Карскі быў польскім дыпламатам, а ў часы вайны кур'ерам, які падтрымліваў сувязь паміж польскім падполлем і ўрадам у Лондане. Ён два разы наведваў Варшаўскае гета, а таксама лагер смерці ў Ізбіцы, каб далей распавесці пра зверскія забойствы людзей там. У Лондане ён сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Франклінам Рузвельтам. І пераконваў, што трэба дзейнічаць больш актыўна, напрыклад, бамбардзіраваць чыгуначныя шляхі, якія вядуць у лагер.

Фота: PAP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі