У Беларусі апублікавалі абноўленыя патрабаванні да здароўя прызыўнікоў

У Беларусі апублікавалі абноўленыя патрабаванні да здароўя прызыўнікоў

У Беларусі апублікавалі абноўленыя патрабаванні да здароўя прызыўнікоў. У пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале з'явілася сумесная пастанова Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя (№ 1/1 ад 3 студзеня 2020-га). У ёй больш за 100 старонак. Прэс-служба Мінабароны паведамляе, што "кардынальных зменаў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя грамадзян пры прызыве на тэрміновую вайсковую службу не ўнесена". Адзначаецца, што дакумент удакладняе патрабаванні да стану здароўя беларусаў, якія падлягаюць прызыву ці праходзяць службу. Гэта тычыцца захворванняў апорна-рухальнага апарата і касцёва-мышачнай сістэмы, расстройстваў харчавання і парушэння абмену рэчываў, захворванняў эндакрыннай сістэмы, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца нязначнымі парушэннямі сардэчнага рытму.

Сайт povestka.by таксама піша, што ў дакуменце прысутнічаюць толькі "некаторыя касметычныя змены". Аднак шмат дыягназаў, па якім раней часта прызыўнікі прызнаваліся непрыдатнымі да вайсковай службы, цяпер сталі прызыўнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі