У Беларусі больш не будуць вадзіць чыноўнікаў у СІЗА для прафілактыкі
Такія наведванні практыкаваліся, калі генпракурорам быў Рыгор Васілевіч.
"Я супраць такога піяру, — кажа цяперашні генеральны пракурор Аляксандр Канюк. — Гэта абсалютна марна. Што гэта дасць? Што, мы іх напалохаць хочам? Яны напалоханыя. Што, яны не ведаюць, што нельга красці? Ведаюць. Што нельга хабары браць? Ведаюць. Што адказнасць вельмі сур'ёзная — да 15 гадоў — таксама ведаюць. Не буду я нікога вадзіць на экскурсіі".
Канюк таксама супраць таго, каб арганізоўваць падобныя экскурсіі для школьнікаў, што прапануюць рабіць у Расіі, пасля таго як вучань маскоўскай школы застрэліў настаўніка і ахоўніка. У той жа час генпракурор выказаўся за абавязковую прававую асвету навучэнцаў, актыўную прафілактычную працу, інфармуе БелаПАН.