У Беларусі будуць рабіць элітны чырвоны сыр

Элітны чырвоны сыр “Pesto Rosso” будуць выпускаць у Беларусі. Гэта прадукт з масавай доляй тлушчу 50% будзе мець смак часнака і сухіх таматаў. Дзякуючы апошняму інгрэдыенту ён будзе вылучацца сярод класічных сыроў сваім чырвоным колерам.

Вытворчасць гэтага прадукта арганізуе Любанскі філіял Слуцкага сыраробчага камбінату. Першая партыя чырвонага сыра пакуль знаходзіцца ў камеры выспявання, а ў продаж ён паступіць цягам бліжэйшага тыдня. На прадпрыемстве не выключаюць, што прадукт будзе пастаўляцца на экспарт, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі