У Беларусі былі праблемы з абслугоўваннем банкаўскіх картак

У Беларусі былі праблемы з абслугоўваннем банкаўскіх картак

22 сакавіка ў Беларусі былі праблемы з абслугоўваннем банкаўскіх картак. Раніцай многія грамадзяне скардзіліся, што не могуць аплаціць тавары ў крамах і зняць грошы з банкаматаў.

Пазней Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў, што праблемы ў кліентаў банкаў, якія ён абслугоўвае, былі ў перыяд з 10.05 да 12.30. На цяпершані момант "працаздольнасць адноўленая". Цэнтр прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Пра тое, што праблема сапраўды вырашаная, Еўрарадыё пацвердзілі ў "БСБ-Банку", "Белаграпрамбанку". Ад 13-й гадзіны ўсе аперацыі з іх банкаўскімі карткамі адбываюцца ў штатным рэжыме.

Напярэдадні 19 сакавіка Банкаўскі працэсінгавы цэнтра цэнтр папярэджваў пра магчымыя збоі пры выкарыстанні картак банкаў, якія карыстаюцца яго паслугамі (гэта такія банкі, як Беларусбанк, БПС-Ашчадбанк, Аграпрамбанк, Белінвестбанк, Белгазпрамбанк, Парытэтбанк, Прыёрбанк). Прычынай называліся "тэхналагічныя работы па абнаўленню праграмнага забеспячэння сеткавага абсталявання".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі