У Беларусі хочуць адмяніць адказнасць за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі

У Беларусі хочуць адмяніць адказнасць за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі

У Беларусі плануецца адмяніць скандальна вядомы артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу. Ён уводзіў крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Адпаведны законапраект, які ўносіць змены ў Крымінальны кодэкс, падрыхтаваў Савет міністраў. Яго тэкст апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Артыкул 193-1 быў унесены ў Крымінальны кодэкс у 2005 годзе. За дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі ён прадугледжваў пакаранне ад штрафа да двух гадоў пазбаўлення волі.

Улады актыўна выкарыстоўвалі гэты артыкул супраць апазіцыйных арганізацыяў. Першымі фігурантамі справаў сталі актывісты "Маладога фронту": у 2006 годзе Эдуард Зелянкоў са Жлобіна быў аштрафаваны, а мінчук Зміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 

Праваабаронцы неаднойчы звярталіся да ўлады, заклікаючы скасаваць гэты артыкул.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі