У Беларусі інфляцыя ў траўні склала 0,5%

У Беларусі інфляцыя ў траўні склала 0,5%

У Беларусі інфляцыя ў траўні склала 0,5%. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў мінулым месяцы ў параўнанні з красавіком 2016-га склаў 100,5%, у параўнанні са снежнем 2015-га — 107%.

Што да базавага індэксу спажывецкіх цэн (ён выключае змены цэн на асобныя тавары і паслугі, якія рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару), то ў траўні, у параўнанні з красавіком, ён склаў 100,8%, у параўнанні са снежнем 2015 года — 105,7%.

Харчовыя тавары ў Беларусі ў траўні 2016-га падаражэлі на 0,1%  — у параўнанні з красавіком, і на 10,2% — у параўнанні з траўнем 2015 года. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,7% і 10,8% адпаведна. Што да індэксу цэн і тарыфаў на платныя паслугі, то ў траўні ён склаў 101% — у параўнанні з красавіком, і 121% — у параўнанні з траўнем 2015-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі