У Беларусі хочуць увесці абавязковыя відэаздымкі ў таксоўках

Таксоўкі ў Мінску / Еўрарадыё, архіўнае фота
Таксоўкі ў Мінску / Еўрарадыё, архіўнае фота

Пасажыраў таксовак у Беларусі могуць чакаць змены. Гэта прадугледжана праектам указа "Аб аўтамабільных перавозках", які выносіўся на грамадскае абмеркаванне.

Згодна з праектам дакумента, у таксоўках плануецца ўвесці абавязковыя відэаздымкі. Гэтыя запісы перавозчык павінен захоўваць не менш за месяц.

Таксама ў праекце ўказа гаворыцца, што дыспетчары аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, дыспетчары таксі, аўтамабільныя перавозчыкі будуць абавязаныя не толькі весці ўлік заказаў, але і захоўваць інфармацыю пра іх на працягу пяці гадоў. Кантралюючыя і праваахоўныя органы атрымаюць магчымасць бясплатнага кругласутачнага доступу да гэтай інфармацыі.

Грамадскае абмеркаванне праекта ўказа ўжо завяршылася, адзначае "Зеркало". Мінтранс падрыхтуе зводную табліцу, у якой пазначыць, якія пажаданні і ідэі будуць прынятыя, а якія застануцца па-за ўвагай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі