У Беларусі хочуць увесці адказнасць за прагляд дзіцячага порна

Колькасць дзяцей, якія пацярпелі пры вырабе порна прадукцыі, вырасла ў Беларусі ў два разы

Колькасць дзяцей, якія пацярпелі пры вырабе порна прадукцыі, вырасла ў Беларусі ў два разы / pixabay.com

У Беларусі завяршаецца прапрацоўка законапраекта аб увядзенні адказнасці за прагляд дзіцячай парнаграфіі. Акрамя таго, у МУС хочуць на заканадаўчым узроўні замацаваць адказнасць за прапаганду педафіліі і нетрадыцыйных сэксуальных адносін.

Пра новыя ініцыятывы ў МУС распавялі ў сувязі з паездкай беларускай дэлегацыі ў Вену на паседжанне працоўнай групы Канферэнцыі бакоў Канвенцыі ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці па супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Там размова ішла, у тым ліку, аб супрацьдзеянні гандлю жанчынамі і дзецьмі, у тым ліку з мэтай атрымання органаў.

У беларускім МУС гавораць, што ў Беларусі ў гэтым плане сітуацыя стабільная і кантралюецца. Факты ўчынення такіх злачынстваў, у тым ліку ў адносінах да дзяцей, адзінкавыя. Але застаецца актуальнай праблема выраба парнаграфічных матэрыялаў. Колькасць пацярпелых ад гэтага беларускіх дзяцей у 2023 годзе вырасла ў параўнанні з мінулым годам больш як у два разы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі