У Беларусі кошт паўгадавой падпіскі на асноўныя выданні павялічыўся на 5-20%

У Беларусі кошт паўгадавой падпіскі на асноўныя выданні павялічыўся на 5-20%

У Беларусі кошт паўгадавой падпіскі на асноўныя выданні павялічыўся на 5-20%. Агенцтва БелаПАН параўнала цэны ў падпісных каталогах на першае паўгоддзе 2017 года і другое паўгоддзе 2016-га.

Кошт паўгадавых камплектаў "Советской Белоруссии" і "Звязды" павялічыўся на 9,1%, "Народной газеты" — на 9,4%, "Рэспублікі" — на 4,8%, "Сельской газеты" — на 8,5%, "7 дней" — на 10%, "Знамени юности" — не змяніўся. "Белорусская военная газета" павысіла кошт падпіскі на 4,3%, міліцэйская "На страже" — на 1,8%.

Кошт падпіскі на беларускі выпуск "Аргументов и фактов" павялічыўся на 18,2%, "Комсомольской правды" — на 20%.

Падпісная цана на "БелГазету" ўзрасла на 6,1%, "Белорусы і рынок" — на 5%, "Народную волю" — не змянілася, "Нашу ніву" — знізілася на 6,6%. Кошт паўгадавой падпіскі на газету "Прессбол" знізіўся на 0,1%, "Спортивную панораму" — павялічыўся на 17,4%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі