У Беларусі легальна прадаюцца наркотыкі?
Міліцыя скардзіцца, што не можа забараніць папулярныя сёння курыцельныя міксы і травы, эфект ад якіх, як ад сапраўднай “траўкі” Моладзь, якая ганяецца за наркатычнымі ўражаннямі, узяла новую моду – курыцельныя міксы. Пагаворваюць, што нават аматары марыхуаны са стажам пераходзяць на навамодны мікс, бо гэта легальна.
“У міксах гэтых – сінтэтычныя канабіоіды. Яны падобныя на тыя, што ўтрымліваюцца ў марыхуане, але сінтэтычныя і легальныя, — расказвае Еўрарадыё віцебскі тусоўшчык Серж. – Яны выклікаюць бадзёрасць. Кагосьці прыбіваюць да зямлі, камусьці ад іх хочацца лётаць”.
Міксы – не адзіная трасца, якой бавіцца непрыстойная моладзь. У дурную моду ўвайшоў і так званы шалфей прадказальнікаў, лісце якога выдзяляе галюцынаген пад назвай сальвінарын-А.
“Шалфей – гэта асаблівая размова. Цябе штырыць вельмі моцна, але нейкі кароткі прамежак часу, - расказвае пра ўздзеянне травы тусоўшчык Серж. – У галаве ўзнікаюць рэпартажы з мінулага жыцця. У Мінску шалфей забаронены, але яго дастаць таксама не праблема”.
Нават энцыклапедыя “Вікіпедыя” папярэджвае наконт шалфею прадказальнікаў: “найбольш небяспечныя эфекты, звязаныя з фармаваннем стойкіх галюцынацый і скажэннем карціны светапогляду. Гэта можа прывесці да самапашкоджання і агрэсіі ў дачыненні да іншых людзей”.
І як мы здзівіліся, калі знайшлі дзясяткі сайтаў, якія прапаноўваюць купіць курыцельныя міксы ў Беларусі.
“Адзін грам – 65 тысяч. Тры грамы – 62 долары, - адказалі нам па тэлефоне, што быў пазначаны на адным з сайтаў. - Пакуль усё гэта легальна, паўсюдна прадаецца. Можам без праблем дамовіцца і сустрэцца”.
Гандляры з іншага сайту нават шукаюць аднадумцаў, якія гатовы прадаваць міксы па ўсёй краіне і добра зарабляць на гэтым.
“Шукаем прадстаўнікоў у гарадах: Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў, Ліда, Бабруйск і інш. Выгодныя ўмовы працы. За падрабязнасцямі пісаць сюды”, - напісана ў аб’яве.
Тэлефануем у аддзел па барацьбе з наркагандлем Першамайскага РУЎС Мінска, каб “накрыць” гандляроў.
“У Расіі гэта ўжо забаронена, а ў нас яшчэ не забаронена. Спайс, смок і гэтак далей. Гэта ўсё дазволена, легальна прадаецца праз інтэрнэт”, — здзівілі міліцыянеры.
Спрабуем пярэчыць, што ўздзеянне міксаў падобнае да ўздзеянне ад марыхуаны.
Першамайскае УЎС Мінска: “Дзеянне, напэўна, падобнае. У нас неаднаразова былі такія матэрыялы, але рабілі экспертызы – і ў іх няма нічога, што ў нас уваходзіць у спіс наркатычных і псіхатропных рэчываў”.
Міліцыя разумее, што міксы рэч небяспечная, але пакуль загаду арыштоўваць міксагандляроў няма. Нават гандаль галюцынагеннымі сродкамі ніяк не могуць забараніць.
Першамайскае УУС Мінска: “Гэта не міліцыя забараняе, а Палата прадстаўнікоў альбо яшчэ нехта”.
У суседняй Польшчы, напрыклад, змагары з наркаманіяй ужо забаранілі шалфей прадказальніка. Многія іншыя курыцельныя міксы дагэтуль прадаюцца. А галоўны санітарны ўрач Расіі Анішчанка перад тым, як пачаць паляванне на беларускае малако, у красавіку 2009 года увёў забарону на продаж некаторых міксаў. А дакладней тых, у склад якіх уваходзіць шалфей прадказальнікаў, гавайская ружа і блакітны лотас. Ва Ўкраіну забаронены ўвоз міксаў Spice Gold, Spice Diamond і многіх іншых. І толькі Беларусь пакуль цалкам адкрытая для пякельнай курыцельнай сумесі.