У Беларусі метэарыт 100 гадоў праляжаў у царкоўнай агароджы (відэа)
26-кілаграмовае касмічнае цела знайшлі ў Ружанах каля палаца Сапегаў.
Метэарыт зваліўся на беларускую зямлю 120 гадоў таму. Пра яго падзенне пісала мясцовая газета ў 1894-м. Аднак касмічны госць патрапіў у рукі будаўнікоў, якія палічылі яго звычайным каменем ды выкарысталі ў царкоўнай агароджы.
Цяпер метэарыт знаходзіцца ў музеі палацавага комплексу Сапегаў. Мяркуецца, што яго кошт складае каля 300 тысяч долараў, інфармуе тэлеканал АНТ.
На Зямлю зваліўся 5-метровы астэроід