У Беларусі могуць увесці электронны бальнічны

Магчыма, электронны бальнічны дапаможа пазбегнуць падробак, якія сустракаліся ў папяровых дакументах

Магчыма, электронны бальнічны дапаможа пазбегнуць падробак, якія сустракаліся ў папяровых дакументах / pixabay.com

У Беларусі могуць увесці электронны бальнічны. Рэалізацыю праекта запланавалі на 2024-2025 гады. Як паведаміла прадстаўніца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы Юлія Берднікава, новаўвядзенне патрэбна, "каб падмацаваць сацыяльныя правы грамадзян", а таксама паменшыць памылкі працадаўцаў, палегчыць працу пры прызначэнні і выплаце дапамог па часовай непрацаздольнасці.

Цяпер стаіць задача адпрацоўкі тэхналогіі "электроннай формы лістка часовай непрацаздольнасці".

"Калі працадаўцу прыносяць папяровы бальнічны, ён уносіць яго рэквізіты на партале фонду, — кажа Берднікава. — То тут гэты рэжым будзе аптымізаваны, і калі звесткі пра захворванне ў электронным выглядзе паступяць з установы аховы здароўя ў фонд, працадаўца будзе атрымліваць іх з фонду".

Магчыма, электронны бальнічны дапаможа пазбегнуць падробак, якія сустракаліся ў папяровых дакументах. Нядаўна за гэта вялізны штраф атрымала жыхарка Ліды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі