У Беларусі могуць увесці падатак на мабільную сувязь і інтэрнэт?
У Беларусі могуць увесці падатак на мабільную сувязь і інтэрнэт. Пра гэта паведамляе партал tut.by са спасылкай на "некалькі інфармаваных крыніц". Адзначаецца, што праект указа аб увядзенні з 1 сакавіка абаротнага падатку на паслугі сувязі ў памеры 10% рыхтуе Міністэрства фінансаў. Гаворка ідзе пра паслугі мабільнай сувязі, паслугі перадачы дадзеных (гэта значыць паслугі правайдэраў па доступе да інтэрнэту) і IP-ТВ.
Крыніцы tut.by мяркуюць, што новы падатак мусіць закрыць дзірку ў бюджэце краіны на 2016 год. Яго цяжар верагодна ляжа на плечы мабільных аператараў. А тыя іх "перакладуць ці падзеляць" са спажыўцамі. У Мінфіне ад каментароў адмовіліся. Неназваны чыноўнік кажа, што разглядаюцца розныя варыянты, але яны знаходзяцца яшчэ "ў вельмі сырой стадыі".