У Беларусі могуць змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У Беларусі могуць змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У Беларусі могуць змяніць адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Але не раней за перапіс насельніцтва, запланаваны на восень бягучага года. Пра гэта 17 ліпеня паведаміў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, які ў Санкт-Пецярбургу ўдзельнічае ў VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, інфармуе БЕЛТА.

Па словах Крутога, тэма рэгіянальнага развіцця пачала сур'ёзна разглядацца ў мінулым годзе. Папярэдні адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у Беларусі адбыўся ў 1960-я. У 2000-я ў СМІ з'яўлялася інфармацыя пра планы яго змяніць, але праект відаць адклалі. Цяпер жа ўлады прыйшлі да высновы, што, "з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі", карэкціроўкі проста неабходныя. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ужо займаюцца аналізам гэтай праблемы.

Якімі могуць быць змены, пакуль невядома. Міністр эканомікі толькі сказаў, што пад асаблівую ўвагу трапяць гарады, якія маюць больш за 80 тысяч жыхароў. Аднак і праблемныя раёны не застануцца без увагі, запэўнівае Дзмітрый Крутой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі