У Беларусі можа з’явіцца падатак за гультайства

Такое меркаванне кіраўнік ураду выказаў на нарадзе з кіруючым актывам Магілёўскай вобласці, інфармуе БЕЛТА.



 У Беларусі каля 445 тысяч чалавек працаздольнага насельніцтва нідзе не працуюць. Гэтыя людзі не робяць ніякага ўнёску ў развіццё эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі. “Сітуацыю трэба выпраўляць. Адзін са спосабаў — увядзенне падатку з непрацоўным”, — лічыць прэм’ер-міністр.



Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў рэгіёнах варта весці актыўную працу па стварэнні высокапрадуктыўных працоўных месцаў, каб прыцягнуць у эканоміку неактыўнае насельніцтва, забяспечыць годным заробкам.



“У кожным раёне неабходна штогод ствараць сама меней дзесяць малых вытворчасцяў. У нас шмат сваёй сыравіны, якую мы не выкарыстоўваем, а маглі б вырабляць, напрыклад, будматэрыялы, якія імпартуем. Тут вялікае поле дзейнасці”, — сказаў прэм’ер-міністр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі