У Беларусі на 1000 жанчын прыпадае 871 мужчына
У Беларусі жыве 5,1 мільёна жанчын — гэта 53,5% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Такія звесткі публікуе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу жыве большасць жанчын — 3 мільёны 969,3 тысячы чалавек, у сельскай мясцовасці — 1 мільён 108,3 тысячы чалавек. У сярэднім па краіне на 1000 жанчын прыпадае 871 мужчына.
Сярэдні ўзрост жанчын складае 42,4 года, прычым у гараджанак гэты паказнік складае 40,9 гадоў, а ў вясковак — 47,7 гадоў. Павялічваецца чаканая працягласць жыцця жанчын: у 2010 годзе гэты паказнік быў 76,5 гадоў, у 2014-м — 78,4 гадоў.