У Беларусі на чвэрць скароцяць работнікаў установаў культуры (дакумент)
Адпаведнае рашэнне прыняла калегія Міністэрства культуры.
Згодна з дакументам, Інстытуту беларускай культуры прапануецца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музеям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музею — 5%. Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэннем прафесарска-выкладчыцкага складу) — на 20%.
Як паведамляе Радыё Свабода, не патрапляюць пад скарачэнне Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Рэктар Інстытута беларускай культуры Іван Крук пасля атрымання пастановы Міністэрства культуры напісаў заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. "Хутка ў штаце застануцца толькі дворнікі і прыбіральшчыцы", — кажа ён.
Фота — svaboda.org