У Беларусі на мацярынскі капітал адкрылі дэпазітныя рахункі 2368 чалавекам

У сакавіку-чэрвені 2015 года ў Беларусі на мацярынскі капітал адкрылі дэпазітныя рахункі 2368 грамадзянам на агульную суму 23 млн 680 тысяч долараў. Пра гэта паведаміла Вера Лабковіч, начальнік аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі міністр працы і сацыяльнай абароны Марыянна Шчоткіна заявіла, што ў мясцовыя органы ўлады на атрыманне мацярынскага капіталу было пададзена 4 930 заявак. Як інфармуе БЕЛТА, адмоўлена было толькі ў трох выпадках. У двух з-за таго, што заявы падаваліся не па месцы рэгістрацыі, у трэцім — у заяўніка не было права на мацярынскі капітал. Заявы разглядаюцца на працягу месяца.

Указ кіраўніка дзяржавы аб мацярынскім капітале пачаў дзейнічаць у Беларусі з 1 студзеня 2015-га. Згодна з дакументам, сем’і, у якіх з 2015 года з’явілася трэцяе і наступнае дзіця, маюць права атрымаць мацярынскі капітал у памеры 10 тысяч долараў на дэпазіт. Сям'я можа рэалізоўваць права на яго толькі адзін раз. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.


Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі