У Беларусі на “свіны грып” захварэлі 38 чалавек

А памерлі ад пнеўманіі 4 чалавекі. Дарэчы, ва Ўкраіне менавіта да смяротнага паражэння лёгкіх і прыводзіць “свіны грып”. Там колькасць памерлых ужо перасягнула 30 чалавек.
У Беларусі на "свіны грып" захварэлі 38 чалавек, 35 з іх ужо выпісаныя з лякарняў. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць.

Паводле яго слоў, смерцяў ад “свінога грыпу” ў нашай краіне няма — ёсць толькі ад пнеўманіі: 4 выпадкі за апошнія два тыдні.

Часнойць абверг паведамленні ў інтэрнэце пра эпідэмію "свінога грыпу" ў Мінску.

Ён адзначыў, што сімптомы захворвання на "свіны грып" практычна не адрозніваюцца ад звычайнага грыпу.

Нагадаем, ва Ўкраіне пачалася эпідэмія захворвання вірусам грыпу A/H1N1. Неўзабаве па ўсёй краіне будзе абвешчаны каранцін. Па звестках розных выданняў, ад 30 да 37 чалавек ужо памерлі ў выніку ацёку лёгкіх, выкліканым, як мяркуецца, свіным грыпам.

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі