У Беларусі на сямейны капітал адкрылі 3,6 тысячы рахункаў

У Беларусі з сакавіка 2015 года на сямейны капітал адкрылі 3 614 рахункаў. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Горваль.

Нагадаем, указ кіраўніка дзяржавы аб мацярынскім капітале ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015-га. Згодна з дакументам, сем’і, у якіх з бягучага года з’явілася трэцяе і наступнае дзіця, маюць права атрымаць мацярынскі капітал у памеры 10 тысяч долараў на дэпазіт. Дакументы на атрыманне такой дапамогі трэба падаць у мясцовыя органы кіравання.


Аляксандр Горваль нагадвае, што сямейны капітал ад пачатку прадугледжваўся як элемент стымулявання паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў нашай краіне, а таксама як адна з формаў дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. Паводле пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, грамадзяне могуць выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоваў (цалкам альбо па частках). Гэта пакупка жылля, будаўніцтва ці рамонт памяшкання, выплата запазычанасці па крэдыце. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі