У Беларусі на яшчэ аднаго блогера распачалі крымінальную справу

У Беларусі на яшчэ аднаго блогера распачалі крымінальную справу

У Беларусі на яшчэ аднаго блогера распачалі крымінальную справу. Як паведамляе TUT.by, паплечніка блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага Уладзіміра Няронскага вінавацяць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). У апошнім выпадку гаворка ідзе пра відэаролікі, якія Няронскі ў лютым сёлета змяшчаў на YouTube. Нібыта ў іх ёсць "абразы ў непрыстойнай форме", і гэтыя ролікі "прыніжаюць гонар і годнасць прадстаўніка ўлады" — старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага ("у сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў").

Што да артыкула пра "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў...", то ў пастанове, падпісанай кіраўніком следчай групы, намеснікам начальніка галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарату СК Аляксандрам Агафонавым, згадваецца група асоб, у тым ліку і Ціханоўскі. Яны нібыта наўмысна, па папярэдняй змове, пад выглядам збору подпісаў арганізавалі несанкцыянаванае мерапрыемства ў Гродне 29 траўня. Але як у ім мог паўдзельнічаць Уладзімір Няронскі, калі ён з пачатку траўня быў пад адміністрацыйным арыштам у Слуцку?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі