У Беларусі набываюць моц новыя правілы рэгулявання IP-тэлефаніі

У Беларусі набываюць моц новыя правілы рэгулявання IP-тэлефаніі

Новыя правілы рэгулявання IP-тэлефаніі ў Беларусі набываюць моц ад сёння, 18 верасня — пачынаюць дзейнічаць указ №98 “Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі” і загад Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце аб сістэме супрацьдзеяння парушэнням парадку пропуску трафіка на сетках электрасувязі.

Гэтыя нарматыўныя дакументы скіраваныя на папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў парадку пропуску трафіка, а таксама на абарону законных інтарэсаў як абанентаў, так і аператараў электрасувязі.

Цяпер немагчыма будзе скарыстацца для званкоў на тэлефон анлайн-сервісамі IP-тэлефаніі, кшталту sipnet.ru, zadarma.com  і г.д. Пры гэтым уладальнікі анлайн-сервісаў для аказання сваіх паслугаў могуць арганізаваць узаемадзеянне з беларускімі аператарамі сувязі, якія маюць неабходныя ліцэнзіі. Апроч таго, можна прадугледзіць іншыя варыянты арганізацыі сувязі з улікам правядзенне рэгістрацыі выкарыстаных сродкаў IP-тэлефаніі.

Новыя правілы не закрануць працу Skype і Viber, а нумары звычайных тэлефонаў, на якія паступаюць званкі з мэсенджэраў і  анлайн-сервісаў, не будуць блакавацца. Гэта закране абаненцкія нумары, якія ўдзельнічаюць у тэрмінацыі міжнароднага трафіка пры дапамозе GSM-шлюзаў и выяўленых праграмна-тэхнічным комплексам супрацьдзеяння парушэнням парадку пропуску трафіка.

Аператарам электрасувязі даюць права прыпыняць або спыняць аказанне паслугаў электрасувязі, блакіраваць трафік IP-тэлефаніі, у тым ліку ў выпадках парушэння парадку пропуску трафіка на сетках электрасувязі. Прадугледжаваецца таксама, што аператар можа запатрабаваць у абанента тлумачэнні наконт парушэння парадку выкарыстання выдадзенага яму нумара, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі