У Беларусі назвалі галоўную ўмову росту нараджальнасці

У Беларусі назвалі галоўную ўмову росту нараджальнасці

У Беларусі назвалі галоўную ўмову росту нараджальнасці. Гэта — жыллё, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Яна спасылаецца на апытанні сем'яў з дзецьмі, якія ставяць вырашэнне праблемы з жыллём на першае месца, інфармуе БЕЛТА.

Касцевіч нагадала, што, у адпаведнасці з пастановай ураду, сёлета кватэры мусяць атрымаць не менш за 12 тысяч шматдзетных сем'яў. Такія ж планы і на 2020 год. "Думаю, гэта вельмі важны стымул", — кажа міністр. Да таго ж улады збіраюцца і далей працаваць над стымуляваннем нараджальнасці, павышэннем прэстыжу сям'і і сямейных каштоўнасцяў. Запланаваная перапрацоўка падыходаў да сямейнага капіталу. Будуць перагледжвацца і дзіцячыя дапамогі, у бок узмацнення і з улікам колькасці дзяцей.

"З кожным дзіцём выдаткі сям'і павялічваюцца, — кажа міністр. — Таму наша задача — дыферэнцыяцыя. Паглядзець, як падтрымаць шматдзетныя сем'і з нізкімі даходамі".

Па словах Ірыны Касцевіч, праблемы з нараджальнасцю ўзніклі ў тым ліку і з-за скарачэння жанчын дзетароднага ўзросту, з-за позніх шлюбаў і высокай колькасцю разводаў.

У 2017-м Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусі патрэбныя 15 мільёнаў насельніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі