У Беларусі не хапае кардыёлагаў

Пра гэта паведаміў галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя, дырэктар Нацыянальнага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак.

Забяспечанасць кардыёлагамі ў 2008 годзе склала 0,78 на 10 тыс. насельніцтва, у 2001-м — 0,51.

Галоўны кардыёлаг выказаў надзею, што колькасць кардыёлагаў вырасце дзякуючы запланаванаму павелічэнню набору студэнтаў у медыцынскія ВНУ ў 2009 г., аднак вынік можна будзе ацаніць "толькі праз шэсць гадоў". Існуе таксама неабходнасць перагляду штатаў кардыялагічнай службы, хірургічных аддзяленняў, аддзяленняў васкулярнай дыягностыкі.

Паводле А.Мрочака, праблема аплаты працы медыцынскіх работнікаў вырашаецца "вельмі дрэнна".

БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі