У Беларусі нельга рэгістраваць праваабарончыя аб’яднанні – Мінюст
Прысуд па скарзе групы праваабаронцаў на адмову Мінюсту ў рэгістрацыі
грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна” будзе агучаны заўтра ў
Вярхоўным судзе Беларусі.
Сёння падчас спрэчак у Вярхоўным судзе праваабаронцы даказвалі, што патрабаванні Міністэрства юстыцыі не грунтуюцца на законе.
У сваім выступе старшыня аб’яднання Алесь Бяляцкі звярнуў увагу на маральна-этычны бок справы, на сітуацыю з правамі чалавека ў краіне, правёў гістарычныя аналогіі.
Сваё меркаванне наконт таго, чаго ж чакаць ад заўтрашняга абвяшчэння прысуду, Еўрарадыё выказаў праваабаронца Уладзімір Лабковіч:
“Я думаю, што рашэнне будзе сыходзіць не з прававых абгрунтаванняў, бо тады бясспрэчна трэба нашу скаргу задавальняць, а выключна з палітычных меркаванняў.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі заявіў, што ў нас забаронена рэгістраваць грамадскія аб’яднанні, якія выступаюць у абарону правоў чалавека”.
Адзначым, што прысуд будзе агучаны ў 12 гадзінаў 26 кастрычніка.