У Беларусі новы антырэкорд: 1057 выпадкаў COVID-19 за суткі

У Беларусі новы антырэкорд: 1057 выпадкаў COVID-19 за суткі

У Беларусі новы антырэкорд: 1057 выпадкаў COVID-19 за суткі (у аўторак было +1038). Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агулам ужо зарэгістравана 109 357 выпадкаў заражэння каранавірусам.

Памерлі яшчэ 6 чалавек (напярэдадні было +5). Агульная колькасць ахвяр каранавіруса ў нашай краіне дасягнула 1022.

Вылечыліся і былі выпісаныя 92 266 чалавек (+620, напярэдадні было +288).

Ужо праведзена 2 млн 750 тысяч 21 тэст на каранавірус (+29 631, у папярэдні дзень было +12 817).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі