У Беларусі па-ранейшаму складанасці з даступнасцю вакцыны супраць COVID-19?

У Мінску да канца года плануюць прышчапіць не менш за 60% гараджан / БЕЛТА​
У Мінску да канца года плануюць прышчапіць не менш за 60% гараджан / БЕЛТА​

Працягвае паступаць інфармацыя наконт складанасцяў з даступнасцю вакцыны супраць COVID-19. Тэлеграм-канал "Белыя халаты" паведамляе, што і ў Мінску, і ў некаторых рэгіёнах людзі не могуць своечасова зрабіць прышчэпку.  

"У 32 паліклініцы горада Мінска людзі сталі ў чаргу на вакцынацыю яшчэ ў пачатку красавіка, але дагэтуль вакцыны няма";

"20-я паліклініка горада Мінска запісвала на прышчэпку пацыентаў яшчэ з сакавіка. Некаторыя да гэтага часу так і не атрымалі вакцыны, бо прэпарату няма";

"У горадзе Жодзіна, як нам паведамляюць, на прышчэпкі людзей запісвалі, аднак прышчапіцца паспела малая колькасць людзей, бо вакцына хутка скончылася".

Першыя сігналы пра тое, што ў шэрагу медустаноў узніклі праблемы з вакцынай або адсутнічае магчымасць выбару, з'явіліся ў пачатку траўня. З'явілася інфармацыя пра закрыццё прышчэпачнага пункта ў  ГЦ "Экспабел". Раней мінскія медыкі анансавалі адкрыццё такіх прышчэпачных пунктаў у гандлёвых цэнтрах, аднак першы ж вопыт аказаўся кароткатэрміновым. Паводле афіцыйнай версіі, супраць выступілі зноў жа медыкі, якія заявілі, што вакцынацыя "патрабуе спецыяльных умоў, якія могуць быць забяспечаныя толькі ў медыцынскіх установах".

Між тым, Міністэрства аховы здароўя напярэдадні паведаміла, што зрабіць прышчэпку можна будзе ў прышчэпачным пункце на выставе "Ахова здароўя — 2021". Форум праходзіць з 18 па 20 траўня ў Мінску.

Адначасова прэс-служба МНС паведаміла, што самалёт з кітайскай вакцынай сёння раніцай вылецеў у Мінск. Ён павінен прывезці ў якасці гуманітарнага грузу 300 тысяч доз вакцыны Vero Cell.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі