У Беларусі пачалі вызваляць лекараў, затрыманых па гучнай карупцыйнай справе

У Беларусі пачалі вызваляць лекараў, затрыманых па гучнай карупцыйнай справе

У Беларусі пачалі вызваляць лекараў, затрыманых па гучнай карупцыйнай справе. Па неафіцыйнай інфармацыі, яны "кампенсавалі страты". Раней гэта, як адну з умоў вызвалення, агучваў міністр аховы здароўя.

Больш таго, некаторых з вызваленых лекараў-траўматолагаў ужо бачылі на працы. Праўда, вядомыя хірургі пакуль працуюць у прыёмных пакоях бальніц.

Затрыманні дзясяткаў артапедаў-траўматолагаў прайшлі ў Беларусі ў канцы сакавіка. Іх абвінавацілі ў атрыманых хабарах ад пастаўшчыкоў замежных пратэзаў. У КДБ заявілі пра выяўленыя сотні тысяч еўра ў затрыманых лекараў. Гучную справу нядаўна абмяркоўвалі на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Агулам было затрымана 35 лекараў. Лукашэнка адзначаў, што "гэта не ўсе тыя, хто мусіць там з імі побач сядзець". Колькі чалавек ужо выйшлі з СІЗА, пакуль дакладна невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі